BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ляхавіцкім раёне адкрылася ферма па вырошчванні крэветак

 У Ляхавіцкім раёне Берасцейскай вобласці адкрылася незвычайная ферма па вырошчванні крэветак.

Фота: БелТА

Прадпрымальнік Уладзімір Гатоўчыц перабудаваў пустую школу ў вёсцы Альхоўцы пад гаспадарку, дзе зараз разводзяць крэветку Розенберга паметрамда 30 сантыметраў.

Ферма пакуль невялікая: шэсць басейнаў з крэветкамі. Прадукцыю будуць прадаваць праз рэстараны, кавярні і аграсядзібы, а першую магчымую дэгустацыю плануюць на вясну 2026 года.