Праблема БелАЭС. У Мінэнерга Беларусі і Крамлі пракаментавалі інфармацыю агенцтва Bloomberg пра небяспеку АЭС у Астраўцы. З заявамі выступілі намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк і прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
Міхадзюк назваў звесткі Bloomberg аб магчымай няштатнай сітуацыі на БелАЭС, якая мела месца летась, спробай дыскрэдытаваць адносіны Беларусі з Расеяй.
Па словах Міхадзюка, беларускі бок быў адкрыты для міжнародных арганізацый і адказаў на ўсе пытанні. На ягоную думку, у МАГАТЭ няма прэтэнзіяў да беларускага праекту. Пяскоў сказаў, што знаёмы з публікацыяй Bloomberg, але, на яго думку, тое, што адбылося «нельга назваць няштатнай сітуацыяй, таму што гаворка ідзе аб пуска-наладачных працах».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: прэс-служба Мінэнерга