Абрастае новымі фігурантамі крымінальная «справа “Софтклуба”», цэнтральная фігура якой — патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка. Органы пачалі рэйды па банках у пошуку яго падзельнікаў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», у рамках расследавання крымінальных справаў супраць Уладзіміра Сіроткі і іншых менеджараў «Софтклуба», Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў вобшукі ў кіраўнікоў прыватнага “Цэптар Банка” і арыштаваў старшыню праўлення банка Аляксандра Ігнатава, а таксама аднаго з ягоных намеснікаў. У чым сэнс прэтэнзій да гэтых людзей, пакуль невядома. Арышты адбыліся напачатку тыдня. Кіраўніцтва «Софтклубу» абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў і дачы хабару. Крыніцы «Нашай Нівы» кажуць пра «цяжкія настроі» ў іншых камерцыйных і дзяржаўных банках, якія былі кліентамі «Софтклуба». Цыркулююць чуткі пра затрыманне і іншых банкіраў, якія патрабуюць пацверджання.






