BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску з’явілася першая ў Беларусі аптэка-робат

На цокальным паверсе чыгуначнага вакзала ў Менску ўсталяваная першая ў Беларусі аптэка-робат, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Фота – Telegram-канал Минздрава

Аўтаматызаваная аптэка ўяўляе сабой закрыты куб, унутры якога знаходзяцца стэлажы з лекавымі сродкамі. Пакупніку дастаткова ўвесці назву прэпарата на сэнсарным экране, прыкласці пашпарт і аплаціць. Сканаванне пашпарту неабходнае для пацвярджэння, што пакупніку споўнілася 14 гадоў. Робат выбірае патрэбны прэпарат і перадае яго ў акенца выдачы.

У асартыменце робата-аптэкі каля 300 безрэцэптурных лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці, для захоўвання якіх падтрымліваецца адпаведная тэмпература. Адзначаецца, што ў перспектыве аптэчныя робаты змогуць выдаваць прэпараты па электронных рэцэптах.