BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Мінэнерга пацвердзілі інфармацыю аб адключэнні другога энергаблока БелАЭС

Лукашэнка павіншаваў працаўнікоў і ветэранаў энергетычнай галіны з прафесійным святам.

Фота з архіва Барыса Балтэ

Публічныя віншаванні адбыліся на фоне двухтыднёвага прастою Беларускай АЭС – “прадмета гонару краіны”, якая на працягу 4 гадоў працы выклікае засцярогі незалежных экспертаў.

Сітуацыю каментуе беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ:

– Нягледзячы на тую катастрофу, якая была ў Чарнобылі, гэта самы найбольш прагрэсіўны метад прадукаваць электрычнасць. Тым не менш трэба памятаць, што трагедыя ў Чарнобылі сталася з-за савецкага разгільдзяйства, з-за савецкага прынцыпу «я начальнік – ты дурань». АЭС магчыма і патрэбныя, але праблема ў тым, што тое АЭС, якое будавалася, яно будавалася не беларусамі. Нам трэба вяртаць нашую незалежнасць, нам трэба вяртаць наш суверэнітэт, каб мы вырашалі, што будаваць на нашай зямлі, як будаваць, каб мы будавалі не для таго, каб пагражаць нашым суседзям, у даным выпадку – літоўцам.

У Мінэнерга пацвердзілі інфармацыю аб адключэнні другога энергаблока БелАЭС і заявілі, што прычынай стала “спрацоўванне аднаго з датчыкаў”. Паводле інфармацыі «Зеркало», на БелАЭС большасць супрацоўнікаў ведалі аб праблемах на другім энергаблоку, але баяліся паведамляць пра гэта нават сваім родным.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя