BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Мінпрацы адказалі, ці будуць падвышаць пенсійны ўзрост

Пытанне падвышэння пенсійнага ўзросту на парадку дня ў Беларусі не стаіць, заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка. «Хачу запэўніць, што ў нашай краіне на парадку дня не стаіць такое пытанне. Павелічэнне пенсійнага ўзросту для нашых грамадзян не плануецца», — сказала чыноўніца.

Фота: БелТА

Пенсійны ўзрост для жанчын у Беларусі цяпер складае 58 гадоў, а для мужчын — 63 гады. Апошні раз яго падвышалі ў 2022 годзе. Летам таго ж года прадстаўнікі бізнес-супольнасці Беларусі прапаноўвалі павялічыць пенсійны ўзрост для жанчын да 63-х гадоў.

Сярэдняя працягласць жыцця мужчын у Беларусі, паводле звестак за 2019 год, складала каля 64 гадоў, а жанчын — 78 гадоў, прыгадвае «Зеркало».