BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У МЗС Польшчы патлумачылі, чаму спыняюць выдачу візаў «Poland. Business Harbour»

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы патлумачылі, чаму з 26 студзеня спыненая выдача віз па праграме «Poland. Business Harbour».

У паведамленні польскага МЗС гаворыцца, што рашэнне аб прыпыненні праграмы «Poland. Business Harbour» прыняў міністр Радаслаў Сікорскі. Праграму не адновяць, «пакуль не будуць прынятыя пастановы для забеспячэння належнай праверкі кампаній і замежнікаў, якія з’яўляюцца яе бенефіцыярамі».

«Паводле ацэнкі Міністэрства замежных спраў, праграма «Poland. Business Harbour» не апраўдала ўскладзеных на яе надзей. Сярод іншага, у грамадскай прасторы былі выказаныя пярэчанні з нагоды выкарыстання віз, выдадзеных у рамках праграмы, у мэтах, несумяшчальных з яе ўмовамі», – падкрэсліваюць у польскім ведамстве.

Замежнікі, у тым ліку беларусы, якія прэтэндуюць на працу ў IT-сектары ў Польшчы, па-ранейшаму могуць падаваць заявы на польскую візу на агульных падставах.