Як вынікае з дакладу першага намесніка старшыні праўлення Нацбанку Сяргея Калячыца, у беларускай эканоміцы ўтварыўся дысбаланс. Пра гэта піша «Люстэрка».

Калечыц паведаміў пра рызыкі, якія існуюць для збалансаванасці беларускай эканомікі. Асноўная з іх — рост грашовай прапановы на рынку, у першую чаргу — з прычыны падвышанага попыту насельніцтва і бізнесу на крэдыты. «Фактычная дынаміка паказчыкаў грашовай прапановы істотна апярэдзіла прырост ключавых макраэканамічных паказчыкаў у рэальным выражэньні», – адзначыў Калечыц. У будучым гэта можа праявіцца праз узмацненне націску на валютны рынак і курс беларускага рубля, падвышаны попыт на спажывецкім рынку, раскручванне інфляцыйна-дэвальвацыйнай спіралі, пагаршэнне паказчыкаў устойлівасці банкаўскага сэктару.






