На сайце пакістанскага Бюро эміграцыі і працаўладкавання за мяжой прапануецца праца ў Беларусі па сямі спецыяльнасцях. Пра гэта піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Прапановы аб працаўладкаванні пачалі публікавацца на сайце нядаўна — з 25 жніўня, а будаўнічыя — 3 верасня. У прыватнасці, кампанія B.M.R. International з 3-га верасня прапануе працу на будоўлі пяці зваршчыкам, дзесяці мулярам і бетоншчыкам, а таксама 15 арматуршчыкам і цеслярам. На ўсіх пазіцыях аднолькавы заробак — 1800 беларускіх рублёў.
Нагадаем, 11 красавіка Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Менску з кіраўніком ураду Пакістану Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць механізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатова прыняць 100-150 тысячаў спецыялістаў.






