BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Полацку ліквідавалі друкарню, якая працавала больш за 100 гадоў

На сайце кансалтынгавага прадпрыемства «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» прадаюць усю маёмасць друкарні «Спадчына Францыска Скарыны», у тым ліку тэхніку, мэблю і прадметы інтэр’еру.

Друкарня вырабляла бланкі, календары, плакаты, рэкламныя праспекты, а таксама больш за дзесяць гадоў яшчэ была вядомай тым, што рабіла этыкеткі і пакаванні для харчовай прамысловасці. У дзевяностых гадах тут друкавалі свае кнігі полацкія аўтары.

У снежні 2018 года друкарня адзначыла сваё 100-годдзе і ў той час дзяржаўныя СМІ Беларусі называлі яе «ўзорным» прадпрыемствам, піша @bajmedia.