У Полацку зруйнуюць недабудаваны Лядовы палац.Упраўленне капітальнага будаўніцтва Полацка шукае падрадчыка, каб разбурыць недабудаваны Палац гульнявых відаў спорту ў мікрараёне “Аэрапорт”, пішуць “Народныя навіны Віцебска”.

Праект Лядовага палаца ў Полацку / onliner.by
Пра план пабудовы Палаца гульнявых відаў спорту ў Полацку стала вядома яшчэ ў 2008 годзе. Мясцовыя ўлады спадзяваліся пабудаваць яго за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. Дабудаваць Лядовы палац, аднак не паспелі.
Цяпер на разбурэнне даўгабуда бюджэт Полацкага раёна гатовы вылучыць амаль паўмільёна рублёў. Зруйнаваць яго трэба да 12 лістапада.






