BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы адкрылі ўчастак хуткаснай трасы да мяжы з Беларуссю

Ад развязкі ў Кузніцы да вузла Саколка-Пулноц адкрылі для руху новы ўчастак польскай хуткаснай магістралі S19, якую будуюць да мяжы з Беларуссю, да пункта пропуску “Кузніца — Брузгі”. Як піша «АвтоГродно», будаўніцтва адрэзка ад самога памежнага пераходу да развязкі ў Кузніцы плануецца завяршыць у бліжэйшыя месяцы.

Працягласць новага ўчастка – 9,3 км. На яго ўзвядзенне выдзелілі 526,2 млн. злотых, або каля $146,5 млн.

Ніякіх зрухаў па вяртанні літоўскіх фур з Беларусі няма

Літоўская Нацыянальная асацыяцыя аўтаперавозчыкаў LINAVA рыхтуе калектыўны пазоў да ўрада сваёй краіны з-за фур, якія затрымаліся на тэрыторыі Беларусі, заявіў яе кіраўнік Эрландас Мікенас.

“Ніякіх зрухаў, што тычыцца вяртання фур, у нас няма. Няма ніякіх навін ні з Беларусі, ні з боку ўрада“, — цытуе яго Delfi. “Пры садзейнічанні адвакатаў мы звернемся да ўрада, — сказаў Мікенас. Што тычыцца колькасці літоўскіх фур, то гаворка ідзе аб прыкладна сотні аўтамабіляў.

У Менску назвалі найбольш запатрабаваныя

Сталічныя ўлады апублікавалі барометр занятасці на 2026 год, які паказвае, якія прафесіі будуць найбольш запатрабаваны ў Менску.

Сярод рабочых спецыяльнасцей найбольшым попытам будуць карыстацца вадзіцелі аўтамабіляў, муляры, маляры, тынкоўшчыкі, мантажнікі сантэхсістэм і будаўнічых канструкцый, наладчыкі станкоў з праграмным кіраваннем. Таксама ў спісе запатрабаваных прафесій – афіцыянты, бармэны, кухары, кандытары, прадаўцы і слесары розных напрамкаў.

Сярод служачых на рынку працы найбольш запатрабаванымі будуць бухгалтары, урачы, выхавальнікі, інжынеры і маркетолагі. Таксама застануцца актуальнымі медсёстры, менеджэры па продажах і педагогі.

Стала вядома, якую пенсію атрымлівае Байдэн

Былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пайшоў у адстаўку з самай высокай дзяржаўнай пенсіяй у гісторыі амерыканскіх экс-прэзідэнтаў. Ён атрымлівае $417 тыс. у год, піша New York Post. Характэрна, што пенсія Байдэна перавысіла яго прэзідэнцкую зарплату. На пасадзе кіраўніка дзяржавы ён атрымліваў $400 тыс. у год.

83-гадовы Байдэн атрымлівае такія выплаты дзякуючы доўгай кар’еры ў палітыцы. Сумарна ён прапрацаваў у Сенаце і на пасадзе віцэ-прэзідэнта 44 гады, у выніку атрымлівае выплаты адразу з некалькіх крыніц.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: abw.by.