BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы могуць знізіцца цэны на паліва

У Польшчы ў бліжэйшыя дні цэны на паліва могуць знізіцца. Гэта прагназуюць аналітыкі брокерскага дома Refleks у Лодзі.

На мінулым тыдні бензін і дызельнае паліва патаннелі ў сярэднім на пяць грошаў за літр, аўтагаз — на адзін грош. Аўтар дакладу Уршуля Цесляк паведаміла, што маштабы зніжэння былі рознымі: „На частцы заправак цэны не мяняліся, на частцы падалі больш, чым на пяць грошаў. Меншыя змены закранулі рынак аўтагазу. 

Падобныя змены будуць адбывацца і ў наступным тыдні. То бок у выпадку бензіну і дызпаліва цана будзе падаць, у выпадку аўтагазу карэкціроўка будзе нязначнай”. 

Экспертка патлумачыла, што сітуацыя на польскім аптовым рынку паліва адлюстроўвае тое, што адбываецца на сусветным рынку нафты.

Беларускае Радыё Рацыя