З 1 студзеня ў Польшчы павялічацца выплаты для іншаземцаў з міжнароднай абаронай, якія ўдзельнічаюць у індывідуальнай праграме інтэграцыі (IPI). Мінімальная дапамога вырасце да 950 злотых у месяц, максімальная — да 1679 злотых.

Праграма прызначана для ўцекачоў і іх сямей. Каб далучыцца, неабходна звярнуцца ў Цэнтр сацыяльнай дапамогі на працягу 60 дзён пасля атрымання статусу. Выплаты пакрываюць выдаткі на пражыванне і вывучэнне польскай мовы.
Праграма працягваецца адзін год і садзейнічае інтэграцыі замежнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя






