BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы павялічылі мінімальны заробак

У Польшчы цягам года выраслі заробкі. Пра гэта паведамляе polskieradio.pl. У другім квартале сярэдні заробак павысіўся на 14,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 8 тыс. 38 злотых (або 1 тыс. 860 еўра) без выліку падаткаў і сацыяльных узносаў.

Фота: doom.by

«На рукі» атрымліваецца 5 тыс. 810 злотых. Аднак у параўнанні з папярэднім кварталам бягучага года сярэдні заробак упаў на 1,3%.

Нагадаем, што 1 ліпеня ў Польшчы быў павялічаны мінімальны заробак. Цяпер ён складае «чыстымі» 3 тыс. 261 злоты (або 755 еўра).