BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы расце працоўная актыўнасць насельніцтва

У Польшчы ўсё больш людзей або працуе, або шукае працу. Гэта канстатуе Польскі эканамічны інстытут. 

У студзені колькасць зарэгістраваных беспрацоўных павялічылася прыкладна на 45 тыс. чалавек, а за мінулы год — амаль на 100 тыс. Эксперты тлумачаць рост беспрацоўя змяненнем правіл рэгістрацыі ў службах занятасці. Цяпер можна рэгістравацца паводле месца пражывання, а не прапіскі. Акрамя таго, такую магчымасць атрымалі ўладальнікі малых фермерскіх гаспадарак. Нягледзячы на гэта, у Польшчы працуе рэкордная колькасць людзей — больш 15 млн. Найбольшы рост занятасці адзначаны ў будаўніцтве, адміністрацыйных і навуковых паслугах.