BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Польшчы востры дэфіцыт рабочых рук

У Польшчы  расце попыт на рабочыя прафесіі. Паводле дадзеных экспертаў партала Pracuj.pl, найбольш патрэбныя цяпер дальнабойшчыкі, зваршчыкі, электрыкі, механікі, мантажнікі і будаўнікі.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц

Заробкі ў гэтых галінах складаюць у сярэднім ад 6 да 11 тысяч злотых брутта ў месяц, а ў міжнародных перавозках — яшчэ больш. Наймальнікі не абмяжоўваюцца толькі высокімі стаўкамі. Каб прыцягнуць людзей, яны прапануюць бонусы, дадатковыя аплаты за звышурочную працу, фінансаванне курсаў і атрыманне сертыфікатаў, а таксама жыллё ці транспарт да працы. Асабліва актыўна такія прапановы робяць кампаніі ў будаўнічай, транспартнай і лагістычнай сферах.

Паводле экспертаў, дэфіцыт узнік з-за старэння кадраў, эміграцыі спецыялістаў у Заходнюю Еўропу і павелічэння патрабаванняў да кваліфікацыі.