BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У польскім банку PKO змянілі правілы для замежнікаў

Фота: tabletowo.pl.

У PKO BANK POLSKI у замежнікаў пачалі прасіць дакументы, якія пацвярджаюць мэту адкрыцця рахунку. Dzik Pic звязаўся з банкам і там пацвердзілі: правілы адкрыцця рахунку замежнікамі сапраўды змяніліся. Вось што адказалі ў тэхпадтрымцы PKO: з 18 кастрычніка акрамя дакумента, які сведчыць асобу, неабходна прад’явіць дакумент, які абгрунтоўвае неабходнасць адкрыцця рахунку, напрыклад, захоўванне грашовых сродкаў па працоўнай дамове ці іншых працоўных дакументах.

Доўгі час у PKO былі адны з самых простых умоў адкрыцця рахунку. Туды можна было прыйсці толькі з візай і адкрыць рахунак літаральна за дзень.

Якая доля заробку ідзе на камуналку ў Беларусі і іншых краінах

Маніторынгавае агенцтва Energyprom прааналізавала, як суадносяцца заробкі і камунальныя плацяжы ў розных краінах свету. У суму сярэдняга камунальнага плацяжу ўваходзяць электраэнергія, ацяпленне, водазабеспячэнне, вываз смецця для кватэры 85 квадратных метраў.

Камунальныя плацяжы ў Беларусі складаюць 10,6% ад аднаго заробку нетта (то бок пасля выплаты падаткаў і плацяжоў). Да прыкладу, у Літве гэта 15,4%, у Латвіі – амаль 26 працэнтаў, у Чэхіі – 18,5%, у Нямеччыне – 10,6%. Пры гэтым ёсць краіны, у якіх большая частка зарплаты ідзе на ЖКП. Так, у Пакістане аплата камуналкі “з’ядае” адразу 55% сярэдняга заробку.

Колькі прадпрыемстваў у Беларусі выпускаюць прадукты халяль

У Беларусі каля 100 прадпрыемстваў маюць сертыфікат “Халяль” на сваю прадукцыю. Яны выпускаюць малочныя, мясныя прадукты, мяса птушкі, а таксама дапаможныя тавары: упакоўку і мыйныя і дэзынфікуючыя сродкі. Пра гэта на форуме “Беларусь малочная” расказаў Office Life Рустам Хасяневіч, дырэктар “БелХаляль”. Гэта афіцыйны орган па сертыфікацыі сістэмы “Халяль” у Беларусі.

Па яго словах, вялікія перспектывы – у інданезійскага рынку. Там ісламскае насельніцтва складае 280 млн. Таксама зараз ідзе работа па вываду прадукцыі халяль на рынкі Малайзіі, Пакістана, Марока і Алжыра.

У Лондане за $4,7 млн прадаюць асабняк Маргарэт Тэтчэр

У сталіцы Вялікабрытаніі на продаж выставілі таўнхаўс, дзе жыла Маргарэт Тэтчэр. Дом у геаргіянскім стылі знаходзіцца ў Вестмінстары. Яго пабудавалі на пачатку 1720-х гадоў.

Асабняк за 3,65 млн фунтаў стэрлінгаў ($4,7 млн) прадае кампанія Dexters. Плошча таўнхаўса – 200 «квадратаў», у доме ёсць тры спальні, у тым ліку асобная кватэра для гасцей або персаналу. Таксама ў ім ёсць прасторная зала з камінам, драўляным аздабленнем, кухня з мэбляй ручной працы, дзве шырокія гасціныя і прыватны ўнутраны дворык з садам. А з вокнаў дома бачныя Вестмінстэрскі палац, Вестмінстэрскае абацтва і Каледж-Гардэн.

Беларускае Радыё Рацыя