BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі прапанавалі закрыцца ад беларускага цэменту

На расейскім рынку празмернасць цэменту, якая прывяла да таго, што вытворцы пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень. Яшчэ адна іх прапанова – увесці антыдэмпінгавыя пошліны супраць імпарцёраў, найбуйнейшы з якіх – Беларусь.

Цэмент. Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц
Цэмент. Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц

Пра тое, што імпарт цэменту ў Расею неабходна абмежаваць колькасцю 1,5 млн тон у год, заявіў найбуйнейшы расейскі вытворца цэменту “Цемрос”. З 1 кастрычніка прадпрыемства вымушана пераходзіць на чатырохдзённы працоўны тыдзень. У кампаніі тлумачаць рашэнне далейшым падзеннем спажывання цэменту ў Расеі і ростам долі імпарту.

Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі

2025 год выдаўся вельмі цяжкім для сельскай гаспадаркі Беларусі. Паводле Белгідрамета, незвычайныя кліматычныя ўмовы — цёплая і бясснежная зіма, а пасля вясновыя замаразкі і зашмат вільгаці — негатыўна паўплывалі на стан пасеваў.

Асабліва ад капрызаў надвор’я пацярпеў азімы рапс, які не вытрымлівае рэзкіх перападаў тэмператур. У вясновы перыяд з-за холаду значна зменшыўся ўраджай пладовых культур, ягад і шматгадовых траў: першы ўкос быў вельмі слабы. У чэрвені холад затрымаў рост цеплалюбівых культур, такіх як кукуруза, грэчка, памідоры і агуркі. Праўда, такое надвор’е было дастаткова спрыяльным для іншых культур — у прыватнасці, для збожжавых, рапсу, лёну і карняплодаў.

MediaMarkt і Saturn могуць стаць кітайскімі

Кітайскі інтэрнэт-рэтэйлер JD.com Inc. вядзе перамовы аб куплі нямецкай кампаніі Ceconomy, якая валодае сеткай крам электронікі MediaMarkt і Saturn. Кітайцы прапануюць нямецкім уласнікам 2,23 млрд еўра, піша Reuters.

Як адзначаюць аўтары, здзелка, у выніку якой JD.com Inc. можа стаць уласнікам адной з найбуйнейшых інтэрнэт-крам электронікі ў Еўропе і сеткі з каля 1000 крам у некалькіх еўрапейскіх краінах, дазволіць пакупніку ўзмацніць пазіцыі ў канкурэнцыі з Alibaba і Amazon.

Генеральны дырэктар Ceconomy Кай-Ульрых Дайснер паведаміў Reuters, што здзелка, верагодна, будзе завершана ў першай палове наступнага года.

Пагоршыўся прагноз для польскай эканомікі

Прагнозы аналітыкаў, асабліва глабальных фінансавых устаноў, аказаліся менш аптымістычнымі для Польшчы. Так у ліпені гадавы прагноз па ВУП знізіўся да 3,3%, у чэрвені было 3,4%. Пры гэтым яшчэ ў сакавіку аналітыкі прагназавалі рост ВУП па выніках году да 3,6%. Прагноз на наступны год таксама знізіўся з 3,5% да 3,2%.

Прычыны пагаршэння прагнозаў трэба шукаць у экспарце і прагназаваным зніжэнні занятасці. Адметна, што адной з праблем польскага экспарту з’яўляецца моцны польскі злоты. Нацыянальная валюта ўзмацняецца, а экспарцёры пры гэтым зарабляюць менш.

Беларускае Радыё Рацыя