BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі ўведзена часовая забарона на вываз цукру

Адпаведную пастанову прыняў сёння, 4 траўня, урад РФ. Яна тлумачыць такі крок імкненнем падтрымаць “стабільнасць унутранага харчовага рынку”.

Абмежаванне будзе дзейнічаць да 31 жніўня. Забараняецца вываз трысняговага або бураковага цукру, таксама хімічна чыстай цукрозы.

Пастанова прадугледжвае выключэнні для краін ЕАЭС. Расея зможа пастаўляць цукар:
у Арменію – 28 тыс. т,
у Беларусь – 5 тыс. т,
у Казахстан – 120 тыс. т.