BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі заблакавалі Viber

Раскамнагляд заблакаваў на тэрыторыі Расеі папулярны месенджар Viber.

«Доступ да сэрвісу Viber абмежаваны ў сувязі з парушэннем патрабаванняў расейскага заканадаўства да арганізатараў распаўсюджвання інфармацыі, выкананне якіх неабходна для прадухілення пагроз выкарыстання месенджара ў тэрарыстычных і экстрэмісцкіх мэтах, вярбоўкі грамадзян для іх здзяйснення, продажу наркотыкаў, а таксама ў сувязі з размяшчэннем супрацьпраўнай інфармацыі», — паведамляе ведамства. 

Па інфармацыі Mediascope за лістапад, Viber знаходзіцца на трэцім месцы па папулярнасці ў Расеі, саступаючы толькі WhatsApp і Telegram. Ім штомесяц карыстаюцца 26% насельніцтва краіны, а ў сярэднім у дзень яго выкарыстоўваюць 14% расіян, падлічыла кампанія.