BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі значна выраслі цэны на бензін

Запраўка

фота ілюстрацыйнае

Праз павелічэнне колькасці ўкраінскіх нападаў на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расеі рэкордна выраслі цэны на бензін. Пра гэта піша CNN.

У выданні адзначылі, што Украіна засяроджвае свае атакі на нафтаперапрацоўчых заводах, помпавых станцыях і паліўных цягніках, спрабуючы нанесці шкоду вайсковай машыне Расеі і парушыць паўсядзённае жыццё ў краіне. Адзначаецца, што летам попыт на бензін сярод расейскіх кіроўцаў і фермераў самы вялікі.

У знешняй выведцы Украіны заявілі, што расейскія кампаніі тэрмінова закупляюць бензін у Беларусі, каб вырашыць праблему ўнутранага дэфіцыту.