Расстат цалкам спыніў публікацыю даных пра вытворчасць нафтапрадуктаў у РФ. Гэта вынікае з апошняга даклада пра дынаміку прамысловай вытворчасці ў краіне, паведамляе afn.by.
У прыватнасці, ведамства больш не прыводзіць інфармацыю пра месячныя аб’ёмы выпуску дызельнага паліва, топачнага мазуту, звадкаваных прапану і бутану, коксу і паўкоксу з каменнага вугалю.
Таксама ў дакладзе не прыведзены даныя па вытворчасці стабільнага газавага кандэнсату. Расстат удакладніў у дакладзе, што “інфармацыя аб вытворчасці нафтапрадуктаў не публікуецца на падставе рашэння ўрада РФ”.
У канцы траўня Расстат спыніў публікацыю статыстычных дадзеных пра вытворчасць ў Расеі аўтамабільнага бензіну. Згодна з рашэннем Мінэнерга, на фоне існуючай геапалітычнай сітуацыі “раскрыццё такой інфармацыі можа стаць падставай для маніпулявання рынкам з боку нядобрасумленных яго ўдзельнікаў”.