У снежні беларусы набылі значна больш новых аўтамабіляў, чым год таму.

Паводле дадзеных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, продажы новых аўтамабіляў выраслі на 107% у параўнанні з мінулым годам. Агульная колькасць прададзеных аўтамабіляў склала 7205 адзінак.
Лідарамі продажаў па-ранейшаму застаюцца аўтамабілі Geely, якія складалі больш за палову ўсіх прададзеных аўтамабіляў.
Акрамя таго, рэзка вырасла колькасць электрамабіляў, якія сфармавалі 8% ад агульных продажаў — у два разы больш, чым у снежні мінулага года. Значны рост продажаў звязаны з актыўнай маркетынгавай дзейнасцю дылераў і павелічэннем попыту сярод пакупнікоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Geely Preface, autohome.com.cn






