BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні прэзентуюць брэнд «Кусь» былога беларускага добраахвотніка ва Украіне

Беларускі экс-добраахвотнік батальёна “Волат” палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандр Клачко з пазыўным “Кусь” запрашае 9 верасня а 19-й гадзіне ў краму А2.ПРЫНТ, якая знаходзіцца ў самым цэнтры Вільні, на прэзентацыю канцэпцыі і брэнда “КУСЬ”.

Кажа Аляксандр Клачко:

Слоган «зрабі кусь каб вызваліць Беларусь» – гэтая ідэя ў мяне з’явілася, калі я ляжаў ў шпіталі ў Кіеве. Беларусы стамляюцца, складаюць рукі, хтосьці пачынае жыць сваім жыццём. Хтосьці лічыць, што Беларусь мы страцілі назаўсёды. Гэтая ініцыятыва для таго, каб гэта пераламіць, прыкласьці нейкія свае намаганні з майго боку. Сувенірная прадукцыя – гэта могуць быць і кубкі, і падстаўкі, і бірулькі, каб людзі далей дзейнічалі. Але безумоўна, гэта і маральная падтрымка, паглядзім як гэта атрымаецца і фінансава.

Мерапрыемства прымеркавана да Дня беларускай вайсковай славы і слугуе інтэграцыі былых беларускіх добраахвотнікаў і палітзняволеных у жыццё Літвы. 10% прыбытку ад продажу сувеніраў і прадукцыі з лагатыпамі пад брэндам «Кусь» будзе перадавацць беларускім добраахвотнікам і валанцёрам. Адрас крамы: Vilnius, Pilies g. 6.

Фота Аляксандра Клачко:

Беларускае Радыё Рацыя