BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У «Вялікім камені» збанкрутаваў завод, які так і не запрацаваў

Завод «Кампазітныя канструкцыі», які меў стаць флагманам беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», падаў на банкруцтва.

Фота: pravo.by

Нягледзячы на амбітныя планы, інвестыцыі і пагадненні з буйнымі брэндамі, вытворчасць так і не выйшла на поўную магутнасць.

У праект уклалі 44 мільёны еўра, планавалі 220 мільёнаў інвестыцый, супрацоўніцтва з BMW і Hyundai, але завод так і не запрацаваў на поўную магутнасць. Апошнія інвестары сышлі, а на прадпрыемстве засталіся даўгі па заробках і бюджэтных плацяжах.