Дзяржаўная кампанія Малдовы Energocom у ноч на 2 студзеня імпартавала з Украіны электраэнергію, каб пакрыць дэфіцыт. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Energocom.

Электраэнергію пастаўлялі з Украіны ноччу з-за таго, што ў гэты час з’яўляецца лішак магутнасцей.
Energocom растлумачыла, што паколькі пастаўкі электраэнергіі на граніцы Малдовы і Румыніі абмежаваны дыяпазонам 315 МВт з неабходных 650-800 МВт, частку электраэнергіі рэзервуюць на штодзённых аўкцыёнах па магутнасцях, якія не выкарыстоўваюць на іншых граніцах Румыніі з суседнімі краінамі.
“Такім чынам нам удалося зарэзерваваць неабходныя магутнасці на 2 студзеня. Мы будзем дадаткова закупляць электраэнергію ва ўкраінскага Энергаатама – у начны час, калі ў нашых калег ёсць лішак энергіі і яны могуць яе экспартаваць”, – адзначылі ў кампаніі.
Акрамя таго, міністр энергетыкі Румыніі Себасцьян Бурдужа заявіў, што Малдова атрымала права павялічыць квоту імпарту з ЕP з 315 МВт да 600 МВт, калі гэтую электраэнергію не будуць выкарыстоўваць іншыя імпарцёры.
Спажыванне Малдовы без уліку Прыднястроўя ў гадзіну пік складае 800 МВт, з якіх прыкладна 177-185 МВт прыпадае на ЦЭЦ, а яшчэ 32-57 МВт – на аднаўляльныя крыніцы энергіі.
У сталіцы Малдовы 1 студзеня адключылася навагодняе падсвятленне з-за ўведзеных уладамі мер эканоміі электраэнергіі на фоне спынення транзіту расейскага газу праз Украіну.