Нацыянальнае агенцтва па вышуку і менеджменце актываў (АРМА) Украіны прадало 61 вагон арыштаванага беларускага калію.

«Рэалізаваная прадукцыя вытворчасці ААТ «Беларуськалій», якая знаходзіцца ў 61 чыгуначным вагоне, аб’ёмам 4299 тон хларыду калію. Выніковая сума рэалізацыі склала 45516321 грн (каля $ 1 млн), уключаючы мытныя плацяжы», – інфармуе АРМА.
Адзначаецца, што гэтыя сродкі пойдуць у тым ліку на закуп ваенных аблігацый.
Раней, 25 лютага, АРМА паспяхова рэалізавала яшчэ 50 вагонаў беларускага калію за 36 млн грн. (869 тыс. даляраў).
Ад пачатку вайны ва Украіне былі арыштаваныя актывы беларускіх прамысловых прадпрыемстваў. У тым ліку, маёмасць трох беларускіх асфальтабетонных заводаў, беларускай даччынай кампаніі “Беларуснафты”, чыгуначныя вагоны, аўтамабілі і тэхніка.






