Украінскае Агенцтва па пошуку і менеджменце актываў прадала 50 вагонаў беларускага хларыду калію. “Рэалізавана прадукцыя вытворчасці ААТ ‘Беларуськалій’, якая знаходзіцца ў 50 чыгуначных вагонах”, — гаворыцца ў афіцыйным заяве агенцтва.

Усяго з гэтых вагонаў было больш за 3,4 тыс. тон хларыду калію. За іх Украіна атрымала каля 800 тыс. еўра. Гэтыя сродкі пойдуць у тым ліку на закупку ваенных аблігацый.
У канцы 2024 года Агенцтва абвясціла аўкцыён па продажы 30 тыс. тон арыштаванай прадукцыі “Беларуськалію”. Усяго на тэрыторыі краіны з пачаткам поўнамаштабнай вайны было арыштавана 433 вагоны з беларускімі хімікатамі. У пачатку сакавіка агенцтва рэалізавала 61 вагон беларускага калію прыкладна за 1 млн еўра.
Беларускае Радыё Рацыя






