
1 студзеня 2025 года ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі спынена транспарціроўка расейскага прыроднага газу па тэрыторыі Украіны.
Пра гэта паведамляе Міністэрства энергетыкі Украіны.
Украіна ў вызначаным парадку паінфармавала пра гэта міжнародных партнёраў.
“Мы спынілі транзіт расейскага газу, гэта гістарычная падзея. Расея губляе рынкі, яна будзе мець фінансавыя страты. Еўропа ўжо прыняла рашэнне пра тое, каб адмовіцца ад расейскага газу. І еўрапейская ініцыятыва Repower EU прадугледжвае менавіта тое, што сёння зрабіла Украіна”, – падкрэсліў міністр энергетыкі Герман Галушчанка.
З 1 студзеня газатранспартная сістэма Украіны працуе ў рэжыме адсутнасці транзіту расейскага газу. Інфраструктура газатранспартнай сістэмы загадзя падрыхтавана да функцыянавання ў рэжыме нулявога транзіту і надзейнага газазабеспячэння ўкраінскіх спажыўцоў.
Беларускае Радыё Рацыя






