Украіна ажыццявіла першы імпарт звадкаванага прыроднага газу з ЗША праз тэрмінал ЗПГ у Грэцыі. Гэты крок з`яўляецца важным стратэгічным дасягненнем, якое ўзмацняе энергетычную бяспеку краіны нават ва ўмовах вайны, піша выданне Financial Time.

Фота: ua.depositphotos.com
Пастаўкі арганізавала энергетычная кампанія ДПЭК, заключыўшы доўгатэрміновае пагадненне з амерыканскай кампаніяй Venture Global. Згодна з умовамі, закупкі ДПЭК працягнуцца да канца 2026 года. Абедзве кампаніі таксама маюць асобнае 20-гадовае пагадненне на закупку ЗПГ.
“Такія грузы не толькі забяспечваюць рэгіён гнуткай і бяспечнай крыніцай энергіі, але і яшчэ больш падрываюць уплыў Расеі на нашу энергетычную сістэму”, – сказаў Максім Цімчанка, генеральны дырэктар ДПЭК.
Як адзначае FT, Еўропа атрымлівае каля 40% свайго імпарту ЗПГ з ЗША, але Украіна раней ніколі не купляла яго напрамую.
Кампанія ДПЭК заявіла, што выкупіла ўвесь груз танкера-газавазу, які перавозіў каля 100 млн кубаметраў прыроднага газу.






