18 красавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў два ўказы аб увядзенні нацыянальных санкцыяў, раней зацверджаных Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Збольшага ў новым санкцыйным спісе — расейскія фізічныя і юрыдычныя асобы, але трапіла туды і беларускае прадпрыемства.

Згодна з адным з указаў, санкцыі ўводзяць супраць беларускага ААТ «Светлагорск-Хімвалакно». Абмежаванні прадугледжваюць замарозку актываў, забарону на гандлёвыя аперацыі, прыпыненне ліцэнзій, забарону на ўдзел у дзяржзакупках і г.д.