Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва распрацоўвае Канцэпцыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі ў Беларусі да 2030 года, якая будзе ўключаць у сябе некалькі ключавых напрамкаў – дэурбанізацыю, рэнавацыю і павелічэнне аб’ёмаў будаўніцтва арэнднага жылля.

Пра гэта сёння распавялі ў прэс-цэнтры. Так дэпутатка парламента Анжаліна Сырамятнікава сказала наступнае: «Беларусь пойдзе па шляху Расеі, якая ўжо дзясятак гадоў займаецца рэнавацыяй жыллёвага фонду. Хрушчоўкі ў свой час сталі першымі шматкватэрнымі дамамі, якія будуюцца з дапамогай жалезабетонных панэляў, якія дазволілі … вырашыць кватэрнае пытанне ў перыяд вострага недахопу жылля ў СССР. Гэтая спадчына савецкага мінулага вычарпала сябе як маральна…так і фізічна», – сказала дэпутатка. Жыхарам знесеных дамоў абяцаюць даваць раўнацэннае жыллё або грашовую кампенсацыю.






