BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Улады не вызначыліся з месцам пахавання радыеактыўных адходаў

Пляцоўка для размяшчэння рэспубліканскага пункта пахавання радыеактыўных адходаў пакуль не вызначана, заявіў на брыфінгу міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.

Фота: pixabay.com

“Ідзе аналіз раёнаў і тэрыторый, дзе ён патэнцыйна мог бы размясціцца. Пры гэтым улічваюцца ўсе аспекты: экалагічныя, эканамічныя, сацыяльныя, арганізацыйныя, тэхнічныя”, – адзначыў ён.

Першую чаргу пункта пахавання плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да 2030 года. Перад пачаткам будаўнічых работ улады абяцаюць арганізаваць грамадскія слуханні па праекце ў Беларусі, а таксама з сумежнымі дзяржавамі.

Беларускае Радыё Рацыя