У выніку расейскага ўдару пашкоджана ключавая перакачка на нафтаводзе «Дружба» ў Бродах ва Украіне, заявіў сёння, 5 сакавіка, старшыня праўлення Укрнафты Юры Карэцкі. Знішчаны резервуар ёмістасцю каля 75 тысяч тон, які быў найбольшым на нафтаводзе ў Цэнтральнай Еўропе.

У «Укрнафце» адзначаюць, што аднаўляць яго не мае тэхналагічнага сэнсу, бо новыя ўдары могуць паўторна знішчыць аб’ект. Украіна ўжо правяла праектныя і тэхнічныя даследаванні і разглядае альтэрнатыўныя інжынерныя рашэнні для транзіту нафты, у тым ліку праз іншыя схемы і паралельныя трубаводы.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што асабіста не падтрымлівае аднаўленне паставак расейскай нафты па гэтым маршруце: цытата «Гэта расейская нафта. Ёсць прынцыпы, якія не маюць цаны. Яны нас забіваюць, а мы павінны даць нафту Орбану, бо ён, небарака, без гэтай нафты не можа выйграць выбары».
Беларускае Радыё Рацыя






