«Беларусбанк» выдаў БМЗ «экспартны» крэдыт на нявыгадных умовах. І атрымае за гэта кампенсацыю з бюджэту. Пастанова пра гэта апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як адзначае Еўрарадыё, звычайна банкі на крэдытах зарабляюць. Але толькі не «Беларусбанк». «Экспартны» крэдыт выдаецца, каб БМЗ сам сабе заплаціў за сваю прадукцыю з надзеяй, што калі-небудзь гэта зробіць расейскі пакупнік. «Экспарт» (а на справе бясплатныя пастаўкі) завод, а следам за ім і ўрад запішуць у сваю статыстыку. Такія крэдыты ў беларускай эканоміцы – не рэдкія. Раней «Беларусбанк» аплачваў экспарт белазаў – і ўрад таксама кампенсаваў яго страты.
Беларускае Радыё Рацыя