BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Літва забараніла з 3 чэрвеня ўвоз з Беларусі і Расеі амаль 3 000 відаў сельгаспрадукцыі

Урад Літвы зацвердзіў падрыхтаваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі краіны пералік сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў расейскага і беларускага паходжання, увоз якіх забаранілі з трэцяга чэрвеня.

У пераліку, падрыхтаваным з улікам колькасці, структуры і кошту імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў, вызначаныя 24 групы прадукцыі, у тым ліку жывая жывёла, мяса і субпрадукты, рыба, малако і прадукты яго перапрацоўкі, яйкі, натуральны мёд,  збожжа, крупы, алей, напоі, тытунь і іншыя прадукты. У той жа час у паведамленні ўраду Літвы адзначаецца, што «сельскагаспадарчую прадукцыю, якая не мае альтэрнатыўных крыніц імпарту (некаторыя грыбы, ягады, некаторыя віды кармоў для жывёлы і іншыя), не ўключылі ў пералік».

У сакавіку Літва разам з Латвіяй, Эстоніяй, Польшчай і Чэхіяй заклікала Еўракамісію прааналізаваць магчымасць абмежавання імпарту ў ЕЗ прадуктаў харчавання, якія паходзяць з Беларусі і Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя