BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Урад Польшчы падтрымае бізнес каля мяжы з Беларуссю

Урад Польшчы падтрымае бізнес каля мяжы з Беларуссю. Кампаніі з буфернай зоны, якія найбольш адчуваюць наступствы сітуацыі на польска-беларускай мяжы, змогуць скарыстацца спецыяльным інструментам фінансавай падтрымкі ў выглядзе льготных пазык.

Рэалізацыяй праграмы зоймецца Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі ў супрацоўніцтве з Банкам нацыянальнай гаспадаркі. Бюджэт падтрымкі складае 30 млн злотых. Прыём заявак на атрыманне пазык плануюць распачаць яшчэ летам. Гэтай прапановай змогуць скарыстацца  кампаніі, якія працуюць на тэрыторыі шасці вясковых гмін у Гайнаўскім павеце (Чарэмха, Кляшчэлі, Дубічы Царкоўныя, Гайнаўка, Белавежа і Нараўка), а таксама мытныя агенцтвы з усяго ваяводства.

Беларускае Радыё Рацыя