Урад Беларусі ўвёў абмежаванні на ўвоз аўтамабільных акумулятараў. Цяпер для іх імпарту (як для легкавых, так і для грузавых аўто) неабходна атрымліваць спецыяльную ліцэнзію ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю і ўзгадняць яе з Міністэрствам прамысловасці. Гэтая мера ўводзіцца на шэсць месяцаў як часовая. Пасля рашэнне могуць адмяніць або працягнуць.

Атрыманне ліцэнзіі патрабуе аплаты дзяржаўнай пошліны, таму выдаткі імпарцёраў павялічацца. Мэта ўведзенай меры — падтрымка беларускіх вытворцаў. Разам з тым ёсць выключэнні: ліцэнзія не патрэбная для тавараў з краін ЕАЭС.
Нафта рэзка патаннела на фоне перамір’я ЗША і Ірана
Цэны на нафту маркі Brent рэзка знізіліся пасля навін аб дасягненні часовага перамір’я ў канфлікце на Блізкім Усходзе. Ф’ючарсы на пастаўку ў чэрвені на лонданскай біржы ICE упалі адразу на 15%. Упершыню з 11 сакавіка яны апусціліся ніжэй за псіхалагічна важную адзнаку ў 92 даляры за барэль, сведчаць дадзеныя таргоў.
Як адзначае выданне “Беларусы і рынак”, каталізатарам сталі заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра двухтыднёвае спыненне агню з Іранам. Кіраўнік МЗС Ірана раней удакладніў, што на працягу двух тыдняў бяспечны праход праз Армузскі праліў будзе магчымы пры каардынацыі з іранскімі ўзброенымі сіламі. Перамовы бакоў запланаваны на 10 красавіка ў Ісламабадзе.
Сям’я назапасіла трохлітровы слоік манет – вось колькі выйшла ў грошах
Беларуская сям’я амаль тры гады збірала грошы ў шкляным трохлітровым слоіку. Галоўны прынцып, якога прытрымліваліся – у слоік кідалі толькі рубель або два рублі, не драбней. Слоік закаталі і зрабілі ў покрыўцы шчыліну для манет. Адчынілі пасля поўнага напаўнення слоіка, які на той момант важыў 15 кілаграм. У скарбонцы аказалася 3824 рублі, піша Onliner.
У Польшчы павялічылі памер ўдавінай пенсіі
Нягледзячы на тое, што пенсія ўдавы з’яўляецца адносна новай дапамогай, але ўжо зведала змены. Гэтыя змены прывялі да павелічэння выплат. Як адзначае Next.Gazeta.pl, памер такой пенсіі ў сакавіку павялічыўся на 5%.
Змены ў палажэннях адносна пенсій удавы азначаюць рэальнае павелічэнне даходаў для тысяч пенсіянераў у Польшчы. Новыя правілы дазваляюць людзям спалучаць уласную пенсію з часткай пенсіі па страце карміцеля пасля памерлага мужа/жонкі. З 1 ліпеня 2025 года ў Польшчы можна атрымліваць поўную пенсію і 15% пенсіі мужа/жонкі ў выпадку смерці карміцеля. Другі варыянт прадугледжвае, што вы можаце атрымліваць 85% пенсіі па выпадку смерці карміцеля і 15% уласнай пенсіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае з адкрытых крыніц.






