BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне канфіскавалі актывы «Гомсельмаша»

Вышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны прыняў рашэнне аб спагнанні ў даход дзяржавы актываў беларускага прадпрыемства “Гомсельмаш”. Пазоў у суд падаў Мінюст Украіны, спасылаючыся на закон “Аб санкцыях”, якім прадугледжваецца “канфіскацыя ўсёй маёмасці Расеі і звязаных з ёй краін”, а таксама на тое, што “Гомсельмаш” знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі з 2023 года. Цяпер у беларускага боку ёсць усяго пяць дзён з моманту публікацыі рашэння суда, каб падаць скаргу ў Апеляцыйную палату.

Раней Office Life пісаў, што ва Украіне прадаюць канфіскаваныя актывы “Беларуськалія”, а таксама пра затрыманне і канфіскацыю рачных суднаў і барж Беларускага марскога параходства.

У Беларусі працоўныя мігранты перважна з краін Сярэдняй Азіі

Сёння ў Беларусі працуюць 32 тысячы працоўных мігрантаў, што ў паўтара разу больш, чым годам раней. Доля працоўных мігрантаў у агульнай колькасці занятых у нацыянальнай эканоміцы складае менш як 1 працэнт. У асноўным гэта грамадзяне дзяржаў Сярэдняй Азіі (больш за палову мігрантаў, якія працуюць у Беларусі, — з Туркменістана і Узбекістана). Як кажуць у Мінпрацы, каля 70% мігрантаў у Беларусі занятыя ў працоўных прафесіях – на транспарце, у гасцінічна-рэстаранным бізнэсе, у гандлі і прамысловасці.

Раней Аляксандр Лукашэнка гаварыў, што ў Беларусь плануецца прыцягнуць 100-150 тысяч пакістанскіх спецыялістаў. У траўні таксама выйшаў указ, які рэгламентаваў адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў, якіх яны запрашаюць.

Belavia адновіць рэгулярныя рэйсы ў Алматы

Палёты былі прыпыненыя ў 2022 годзе. Цяпер жа перавозчык атрымаў дазвол на аднаўленне рэгулярных рэйсаў у найбуйнейшы горад Казахстана. Пра гэта паведаміў дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец. Паводле яго слоў, палёты будуць выконвацца на Боінг-737-800 два разы на тыдзень.

Вяртанне Алматы ў палётную праграму Belavia – падзея, доўгачаканая для многіх пасажыраў. Раней гэты накірунак карыстаўся высокім попытам, – пракаментаваў кіраўнік авіякампаніі, але ў траўні 2022 года авіяцыйныя ўлады Казахстана прыпынілі выкананне палётаў у Алматы для беларускага перавозчыка. Да гэтага часу Belavia ажыццяўляла рэйсы толькі ў Астану. Пакуль інфармацыі аб раскладзе палётаў у Алматы няма. Яе абяцаюць апублікаваць пасля ўзгаднення з Казахстанам.

Свечкі і хрызантэмы.Некаторыя цэны значна знізіліся

Свечкі і хрызантэмы з’яўляюцца аднымі з самых папулярных тавараў, якія купляюцца да 1 лістапада. Эксперты з праграмы PanParagon даследавалі, як змяніліся цэны.

Аналіз паказвае, што цэны на большасць тавараў, звязаных з Днём усіх святых, былі ніжэйшымі, чым у папярэднім годзе. Сярэдняя цана свечак знізілася з 9,73 злотых да 8,99 злотых. Для хрызантэм сярэдняя цана знізілася з 16,12 злотых да 14,99 злотых.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае: gomselmash.by.