BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ва Украіне “капейкі” плануць замяніць на “шагі”

Для аднаўлення гістарычнай справядлівасці, садзейнічання дэрусіфікацыі і адраджэнню нацыянальных традыцый у грашовым звароце Украіны Нацыянальны банк ініцыюе змяненне назвы разменных манет з “капейка” на “шаг”, паведамляе unian.net.

Старшыня Нацыянальнага банка Андрэй Пышны адзначыў, што, згодна з даследаваннем гісторыі грашовага абарачэння, такая назва для разменнай манеты як “капейка” фактычна з’яўляецца сімвалам маскоўскай акупацыі.

“Сёння ўкраінскі народ вяртае сабе ўсё, што было несправядліва ў яго скрадзена і знявечана крамлёўскімі наратывамі. Самы час аднавіць справядлівасць і для грашовай сістэмы, ачысціць манетарны суверэнітэт ад найменшага сваяцтва з чымсьці маскоўскім. Мы маем сваё, спрадвечна ўкраінскае, слова для вызначэння дробных манет гэтае слова “шаг”, – сказаў Пышны.

У той жа час Нацыянальны банк не плануе спецыяльна, з-за змянення назвы, канфіскоўваць з грашовага абарачэння манеты, намінаваныя ў капейках, і абменьваць іх на шагі. Манеты “капейка” і “шаг” будуць знаходзіцца ў звароце паралельна.