Пачатак ваенных дзеянняў ЗША і Ізраіля ў Іране выклікаў рэзкі рост цэн на нафту на сусветных рынках. Brent падскочыў прыкладна на 10 % — да 80 даляраў за барэль, а аналітыкі не выключаюць, што пры далейшай эскалацыі кошт можа перавысіць $90–$100.

Кажа даследчык Ельскага ўніверсітэта, драматург, сябра Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык:
-Канешне, гэтая вайна будзе зараз эканамічным узрушэннем. Цэны на нафту на нейкі перыяд моцна падвысяцца, магчыма, нават узлялцяць. Рынкі ўпадуць, бо нестабільнасць.
Вядома, што Іран паабяцаў, што пакуль не будзе блакаваць Ормузскі праліў, праз які перавозіцца каля 20 % сусветнай сырае нафты, але інтэнсіўнасць суднаходства ў праліве ўжо значна скарацілася. Некалькі танкераў трапілі пад абстрэлы, што падвысіла рызыку для паставак.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






