BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вераніка Ліндарэнка пра асаблівасці беларускіх стартапаў у Польшчы

Супольнасць “Культурны Код” – адзін з праектаў Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры правёў анлайн-сустрэчу для беларусаў, якія пачынаюць свае праекты ў замежжы. Пра асаблівасці беларускіх стартапаў у Польшчы распавяла вядоўца сустрэчы, ІТ-маркетолага Вераніка Ліндарэнка:

– Канешне асаблівасці беларускіх стартапаў у Польшчы ёсць. Па-першае, легалізацыя, якую трэба прайсці ўсім, каб атрымаць грант ад польскай арганізацыі ці любой арганізацыі ў Еўразвязе. Ці трапіць у акселератары. Гэта таксама файная рэч, якая дапамагае стартапам хутка рухацца. Яшчэ лепш, калі ў вас ёсць польская мова, хтосьці мае польскае грамадзянства ў арганізацыі.

Падчас анлайн-сустрэчы ўдзельнікі падзяліліся сваім вопытам стварэння стартапаў у замежжы. Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Беларускае Радыё Рацыя