Яшчэ адна краіна разарвала з Беларуссю пагадненне пра падвоенае падаткаабкладанне. Гэта Вялікабрытанія.

«Пасля незаконных дзеянняў Беларусі па прыпыненні істотных палажэнняў Канвенцыі аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання… у сакавіку 2024 года Вялікабрытанія працягнула выконваць свае абавязацельствы па дамове. Вялікабрытанія запатрабавала, каб Беларусь вярнулася да захавання сваіх міжнародных прававых абавязацельстваў. Паколькі яна гэтага не зрабіла, Вялікабрытанія паведаміла Беларусі пра свой намер прыпыніць дзеянне канвенцыі», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.
Раней аналагічныя дамовы разарвалі з Беларуссю Літва, Германія і іншыя краіны.
Беларускае Радыё Рацыя






