BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікабрытанія ўвяла маштабныя санкцыі супраць ценявога флота РФ

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць ценявога флота Расеі. У санкцыйны спіс уключаны 101 судна. У Лондане лічаць, што судны выкарыстоўваюцца для перавозкі расейскай нафты і нафтапрадуктаў у абыход санкцый і абмежаванняў, накладзеных краінамі Захаду.

У санкцыйны спіс таксама ўключана расейская страхавая кампаніі “Согласие”, дзве кампаніі з Ганконга BX Energy і Nord Axis Ltd, а таксама нарвежская Romarine AS, якія звязаны з транспарціроўкай нафты. Абмежаванні ўведзены і ў адносінах да пяці грамадзян Азербайджана Тахіра Гараева, Ахмеда Керымава, Анара Мадатлі, Талата Сафарава і Этыбара Эюба. Іх звязваюць з кампаніяй Coral Energy Group.

У заяве брытанскага ўрада гаворыцца, што танкеры, уключаныя ў спіс, з пачатку 2024 года перавезлі грузы на суму больш за 24 млрд даляраў.