BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага “Альфа-Банка”

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага “Альфа-Банка”. Адпаведнае апавяшчэнне апублікавана брытанскім урадам.

У абгрунтаванні сказана, што ЗАТ «Альфа Банк Беларусь» атрымлівае выгаду, падтрымліваючы беларускую дзяржаву, бо «ажыццяўляе дзейнасць у ключавым для яго стратэгічным сектары фінансавых паслуг».

Санкцыі мяркуюць замарозку актываў, а таксама забарону на прадастаўленне сродкаў або рэсурсаў, прама або ўскосна.

Трэба адзначыць, што расейскі “Альфа-Банк” знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ і ЗША. Яны былі ўведзены ў 2022 і 2023 гадах. Беларуская фінансавая ўстанова пазбягала гэтай долі на працягу двух гадоў.