BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вобшукі ў буйных гандлёвых цэнтрах Беларусі

Як стала вядома «Нашай Ніве», Дэпартамент фінансавых расследаванняў правёў вобшукі ў офісе гандлёвай сеткі «Дабраном».

Фота: Shulgach Aleksandr brestcity.com

Гэта другая па колькасці гандлёвых аб’ектаў рытэйлерская сетка ў Беларусі — больш за 1000 крам пад брэндамі «Каля дома», «Капеечка», «Маяк» і «Дабраном».  Вобшукі ў цэнтральным офісе, па папярэдняй інфармацыі, пачаліся ўчора і працягваюцца сёння. Ці ёсць затрыманыя сярод кіраўніцтва, суразмоўцам «Нашай Нівы» пакуль невядома. Крамы сеткі «Дабраном» ёсць у сталіцы, абласных гарадах і ва ўсіх раёнах. Там працуе больш за 14 тысяч чалавек.

Напярэдадні вобшук прайшоў у галоўным офісе «Еўрагандлю».