BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў ЗША прывялі да падзення коштаў на нафту

Кошты нафты знізіліся ў сераду больш чым на 1%, паколькі рэспубліканец Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Злучаных Штатах. Пра гэта паведамляе Reuters.

Ф’ючэрсы на нафту маркі Brent ўпалі на 1,25 даляра, або на 1,65%, да 74,28 даляра за барэль. Амерыканская WTI (West Texas Intermediate) знізілася ў кошце на 1,25 даляра, або 1,74%, да 70,74 даляра за барэль.

Навіна пра перамогу Трамп прывяла да ўмацавання даляра. Апошняе робіць некаторыя тавары (у прыватнасці, нафту) даражэй для ўладальнікаў іншых валют, што ў сваю чаргу можа прывесці да зніжэння попыту.

Эксперты таксама лічаць, што пры Трампе Злучаныя Штаты будуць ціснуць на эканоміку КНР, што можа прывесці да паслаблення попыту.

У дадатак да ўсяго гэтага Трамп мае намер развіваць нафтавую прамысловасць ЗША, што не можа не адбіцца на кошце на “чорнае золата”.

На нафтавыя кошты паўплывалі і іншыя фактары, не звязаныя напрамую з выбарамі ў ЗША. Так, паводле звестак Амерыканскага інстытута нафты, запасы сырой нафты ў Амерыцы выраслі больш, чым прагназавалі эксперты.