BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызначаны пераможцы конкурсу “Твары Падляшскага Цэнтра Лакальнага Прадукту – 2025”

У Падляшскім ваяводстве завяршыўся конкурс у рамках кампаніі «Твары Падляшскага Цэнтра Лакальнага Прадукту – 2025». У ліку васьмі галоўных пераможцаў — сямейная фірма з Саколкі Ancypo Mizer. Яе прадстаўнік, Цэзарый Мізер, адзначыў не толькі значнасць кулінарнай традыцыі Падляшша, але і цяжкасці, з якімі сутыкнуўся бізнес у сувязі з беларуска-польскім памежным крызісам:

– Мы з Саколкі, у Саколцы маем свае крамы. Сёння гандаль з Беларуссю спыніўся. Калі ў будучым адносіны паміж нашымі краінамі палепшацца, то і гандаль зноў пашырыўся б, бо Саколка зъяўялецца тым першым горадам на гэтым шляху. Я памятаю той час, калі гэты гандаль вельмі добра ўплываў на наш лакальны рынак працы. Спадзяюся, што з часам мы да гэта вернемся.

Па выніках конкурсу, пераможцы, у тым ліку вытворцы сокаў з маліны, унікальных сыроў і экалагічных прадуктаў, стануць тварамі фота- і відэаматэрыялаў, падкастаў і рэкламных стэндаў, што з’явяцца не толькі ў Падляшшы, але і ў Варшаве, на Мазовіі і за межамі Польшчы.

Галоўныя пераможцы (Амбасадары кампаніі):

  1. Malina ze Szczuczyna” – Rolniczy Handel Detaliczny (вытворчасць малінавых сокаў, варэння, сіропаў).
  2. Ser Koryciński Anna i Tomasz Nietupscy – вытворцы сыроў з вёскі Горшчызна.
  3. Ancypo Mizer – Cezary Mizer – традыцыйныя мясныя вырабы з Саколкі.
  4. Stara Szkoła Sp. z o.o. – вытворчасць марозіва, паст і кавы.
  5. Gospodarstwo Ekologiczne Rydzewscy – арганічныя гародніна і зёлкі.
  6. Pasieka Krzysztofa Przeborowskiego – мёд і прадукты пчалярства.
  7. Kiszenie z tradycją – Anna i Marek Sienkiewicz – традыцыйнае квашэнне гародніны.
  8. Serowar Podlaski – Aneta Łukaszuk-Łapińska – рамеснае сыраварства.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя