BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Wildberries адкрыў офіс у Менску

У Менску адкрыўся новы офіс кампаніі Wildberries, распавялі ў кансалтынгавай кампаніі NAI Belarus, якая выступіла кансультантам па здзелцы.

Новы офіс разлічаны на больш чым 100 супрацоўнікаў. У ім будуць працаваць прадстаўнікі розных падраздзяленняў кампаніі: тыя, хто адказвае за IT-кірунак, у тым ліку распрацоўшчыкі, інжынеры, аналітыкі, а таксама спецыялісты па рэгіянальным развіцці, лагістыцы і бяспецы, прадстаўнікі блока прававога і фінансавага забеспячэння.

Wildberries працуе ў Беларусі з 2012 года. У краіне адкрыта пяць лагістычных цэнтраў кампаніі: у Менску, Менскім раёне, Гародні, Гомелі і Берасці.